Рэзалюцыя па Беларусі ПА АБСЕ: прызнаць сістэмныя парушэнні правоў чалавека

Рэзалюцыя па Беларусі ПА АБСЕ: прызнаць сістэмныя парушэнні правоў чалавека

Рэзалюцыя па Беларусі прынятая на 26-й сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, якая праходзіць гэтымі днямі ў Мінску. У дакуменце зроблены акцэнт на несвабодных выбарах і парушэнні правоў чалавека.

Як паведамляе Радыё Свабода, рэзалюцыя прапаноўвае прызнаць сістэмнасць парушэння правоў чалавека, несвабоднасць выбараў 2015-2016 гадоў і заклікае беларускі ўрад вызваліць палітзняволеных і адмяніць смяротнае пакаранне.

Беларуская дэлегацыя патрабавала аспрэчыць кожны з пунктаў дакумента шляхам унясення паправак. Ніводная з іх не была прынятая.

У рэзалюцыі таксама звяртаецца ўвага на іншыя праблемы, а менавіта адсутнасць свабоды СМІ ў Беларусі і абмежаванні на свабоду сходаў. Дакумент сярод іншага заклікае ўрад краіны адмяніць крымінальны артыкул за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі і асудзіць нядаўнія масавыя арышты і парушэнне ўладамі права на дэманстрацыі.

5 ліпеня на сесіі большасць дэлегатаў прагаласаваць супраць прапановы вынесці на галасаванне ПА АБСЕ рэзалюцыю па Беларусі, прапанаваную літоўскім дэпутатам Лаўрынасам Касчунасам. У ім Мінск заклікаюць рэабілітаваць палітвязняў, адмяніць смяротнае пакаранне, рэфармаваць выбарчую сістэму, паважаць права грамадзян на свабоду выказвання і сходаў, забяспечыць празрыстасць будаўніцтва БелАЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі