Затрыманых ля будынку КДБ журналістак адпусцілі

Іх затрымалі сёння пасля 11.00, калі яны здымалі акцыю ўкраінскай арганізацыі FEMEN  у Мінску. Акцыя праходзіла ля будынку КДБ. Супрацоўнікі спецслужбаў схапілі менавіта журналістаў, якія асвятлялі падзею. Дзякуючы гэтаму ўкраінскія госці паспелі ўцячы і не былі затрыманыя.

У Юліі Дарашкевіч і Таццяны Гаўрыльчык адабралі ўсю апаратуру. На іх пытанні аб прычынах затрымання ніхто не адказваў. Праз 10 гадзінаў іх адпусцілі.

Аўстралійскую аператарку Кіці Грын, якая здымала фільм пра дзейнасць FEMEN і была затрыманая разам з беларускімі калегамі, адпусцілі раней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі