Зачыняюцца замежныя навучальныя праграмы для беларусаў

Як інфармуе generation.by, пад скарачэнне трапіла папулярная амерыканская праграма Muskie. Таксама пад пагрозай спынення праграма "Адкрытая Еўропа", якая фінансавалася Еўракамісіяй і дазваляла беларускім студэнтам выбраць любы ўніверісітэт у Еўропе для працягу адукацыі.

Першую з іх прыпынілі з-за таго, што амерыканскія ўлады не здолелі дамовіцца пра бюджэт на наступны год. За 20 гадоў дзеяння праграмы Muskie ёй скарысталіся 5 тысячаў чалавек з краін СНД.

Праграма "Адкрытая Еўропа" (OESS) была накіраваная выключна на беларусаў. Але Еўракамісія фармальна зацвердзіць праграму не раней, чым у сакавіку 2013 года. таму, верагодна, набор будзе на 2014–15 гады.

Летась стыпендыяльная праграма "Адкрытая Еўропа" ўпершыню дала магчымасць беларусам бясплатна навучацца ў любым універсітэце ЕС і асацыяваных краін. Такіх шчасліўчыкаў набралося 179 чалавек.

Фота — studikam.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі