Галоўны рэдактар "Новой газеты" напісаў ліст Лукашэнку (фота)

Ён прызнае, што ў сённяшнім нумары выдання зрабіў "неабаснаваную выснову" наконт словаў кіраўніка Беларусі ў інтэрв'ю брытанцам пра журналістку Ірыну Халіп. Паводле Муратава, словы Лукашэнкі пра свабоду перамяшчэння Халіп не былі "нявыкананым абяцаннем".

Нагадаем, у сераду расійскія і беларускія СМІ цытавалі інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі брытанскім журналістам. Падчас яго запісу Аляксандр Лукашэнка здзівіўся, што Ірына Халіп дагэтуль застаецца пад падпіскай пра нявыезд і не можа выехаць за мяжу. Ён сказаў (жартам ці ўсур'ёз), што не супраць выезду Ірыны Халіп за мяжу. Але калі журналістка прыйшла адзначацца ў ГУУС і спытала, ці сапраўды можа выехаць з Беларусі, з яе толькі пасмяяліся.

Пазней стала вядома, што з сайта брытанскай газеты Evening Standard згаданая публікацыя пра Лукашэнку і Халіп знікла.

Вядома, што нядаўна Лукашэнка даў інтэрв'ю брытанскай газеце Independent, якое цалкам яшчэ не апублікаванае. Гэтае выданне, як і Evening Standard, належыць расійскаму бізнэсоўцу Аляксандру Лебедзеву. Ён, дарэчы, мае 39% акцый і ў маскоўскай "Новай газеце", дзе працуе Ірына Халіп.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі