Яцэк Пратасевіч: Юлія Цімашэнка просіць не байкатаваць футбольны чэмпіянат

Як паведамляе УНІАН, Пратасевіч пасля сустрэчы заявіў у эфіры тэлеканала TVPinfo, што Цімашэнка выступае супраць байкоту матчаў чэмпіянату Еўропы 2012 года, які будзе праходзіць ва Украіне і Польшчы. Паводле яго слоў, яна назвала байкот матчаў "кепскай ідэяй".

У той жа час Юлія Цімашэнка падтрымлівае "палітычны байкот" з боку Захаду, сказаў Пратасевіч.

Нагадаем, Цімашэнка, якая цяпер з'яўляецца адным з лідараў апазіцыі, летась была асуджаная на 7 гадоў зняволення "за перавышэнне паўнамоцтваў" падчас заключэння ў 2009 годзе газавага кантракту з Расіяй. ЕС і ЗША лічаць яе справу палітычна матываванай. Нядаўна Цімашэнка была збітая ў зняволенні (на здымку), што выклікала жорсткую рэакцыю ЕС і ЗША.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі