Яшчэ ў адной ашмянскай школьніцы падазраюць менінкагок

Напярэдадні школьніца была на коўзанцы, дзе змерзла. Бацькі выклікалі хуткую раніцай у пятніцу, пасля таго, як дзіця ўсю ноч правяло з ліхаманкай і тэмпературай да 39 градусаў. Дзяўчынку адразу шпіталізавалі ў інфекцыйную лякарню, дзе неўзабаве ў яе з’явіліся характэрныя высыпанні. Пасля хворую тэрмінова перавялі ў рэанімацыю. Дзякуючы інтэнсіўнаму лекаванню стан пацыенткі палепшыўся. Канчатковы дыягназ ён выставяць пасля ўсіх неабходных аналізаў, перадае БелаПАН са спасылкай на газету “Ошмянский вестник”.

Нядаўна ў Ашмянах ад менінгакокавай інфекцыі памерлі двое дзяцей — 4-гадовы хлопчык і 14-гадовая дзяўчынка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі