Выкуп Статута ВКЛ зноў апынуўся пад пытаннем

Пра гэта "Комсомольской правде" паведаміў дырэктар Магілёўскага музея гісторыі горада Аляксей Бацюкоў. У чацвер дырэктар музея пабываў у Маскве ў антыквара, які выставіў на аўкцыён Статут 1588 года за 45 тысяч долараў. Ён заплаціў задатак, каб кнігу знялі з аўкцыёну — 10% ад агульнай сумы.

Аднак купля Статута па-ранейшаму застаецца пад пытаннем. Па словах Бацюкова, асноўны спонсар пакупкі адмовіўся ад ранейшых абяцанняў, калі даведаўся, што рэшту сумы збіраюць звычайныя беларусы. Як выявілася, спонсар жадаў быць адзіным фундатарам. Прапановы ад іншых фундатараў музэй не прымае, бо тыя хочуць, каб Статут быў іх уласнасцю, і яны б вырашалі, калі яго можна будзе выстаўляць на ўсеагульны агляд.

Сёння на рахунку музея каля 7 тысяч долараў. Па ўмовах выкупу рэшту сумы трэба выплаціць да 25 ліпеня. За два месяцы неабходна сабраць яшчэ 34 тысячы долараў.

Куды можна пералічыць грошы:

УК "Музей истории Могилева"

212030 г. Могилев, ул. Ленинская, 1А, тел. 22-99-46

УНП 790203960

Филиал 700 МОУ ОАО "АСБ Беларусбанк" МФО 153801536

р/с 3642014673147

г. Могилев, ул. Первомайская, 71

Директор Батюков Алексей Николаевич

У прызначэнні плацяжу паказваць: "На развіццё музейнай справы і ахову гісторыка-культурнай спадчыны (для куплі Статута ВКЛ 1588 г.)"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі