Віцебскія ўлады прапаноўваюць турыстам хадзіць пешшу

Спецыальных парковак для экскурсійных аўтобусаў у гістарычным цэнтры горада няма. Пасля таго, як вуліцу Суворава зрабілі пешаходнай, а на адноўленай плошчы Перамогі паркоўку аўтатранспарту забаранілі, турысты вымушаны высаджвацца з аўтобуса на нейкай адлегласці ад музеяў і помнікаў і ісці да іх пешшу. Многія абураюцца.

Экскурсаводы ўвесь час спрабуюць вырашыць гэтую праблему на ўзроўні гарвыканкаму. Аднаго разу чыноўнікі нібыта нават зрабілі крок насустрач турыстам і прапанавалі зрабіць для іх выключэнне. Але супраць гэтай прапановы ўзнялася дзяржаўтаінспекцыя. ДАІ прапанавала турыстычным аўтобусам спыняцца ў аддаленых ад цэнтру раёнах ці нават наогул… на ўездах у горад!

А нядаўна група экскурсаводаў атрымала афіцыйны адказ на ліст са сваімі прапановамі да гарвыканкаму. Улады канчаткова вырашылі, што турыстычныя аўтобусы адмоўна адбіваюцца на знешнім выглядзе горада. Таму турыстам, нават тым, у каго на экскурсію адведзены абмежаваны час, давядзецца і далей не ездзіць, а шпацыраваць па Віцебску ад помнікаў да музеяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі