Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Мадрыдзе

Як нагадвае БЕЛТА, у гэтым сезоне Азаранка ўжо 6 разоў перамагала Радваньскую. Агулам у яе актыве адзінаццаць перамог пры трох паразах ад польскай тэнісісткі.

У гэтым сезоне першая ракетка свету ў 36 праведзеных паядынках атрымала 34 перамогі і толькі двойчы саступіла сваім саперніцам. Сёлета ў яе актыве чатыры чэмпіёнскія тытулы — у Сіднэі, Мельбурне, Досе і Індыян-Уэлсе.

Саперніцай беларускі па фінале будзе пераможца другога паўфінальнага матчу, у якім амерыканка Серэна Уільямс сустракаецца з чэшкай Люсі Храдзецкай.

Турнір на адкрытых грунтавых кортах іспанскай сталіцы завершыцца 13 траўня.

Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі