Віцебская бройлерная птушкафабрыка атруціла рыбу

Паведамленне пра масавую гібель рыбы каля пасёлка Вярхоўе Віцебскага раёна прыйшло на "гарачую лінію" Віцебскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету 23 верасня.

На месца здарэння інспектары сабралі каля 3000 мёртвых рыб вагой больш за 50 кг, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Акрамя таго, інспектары ўзялі пробы вады для лабараторнага аналізу.

Вынікі праверкі паказалі, што ў гібелі рыбы хутчэй за ўсё вінаватая віцебская бройлерная птушкафабрыка. З гэтага прадпрыемства адбыўся залпавы выкід сцёкавых водаў з ачышчальных збудаванняў. Матэрыялы праверкі накіраваныя ў пракуратуру Віцебскага раёна.

Фота — kp.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі