Вернікі “Новага жыцця” моляцца за сваю царкву круглыя суткі

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў юрыст і вернік царквы Сяргей Луканін. Ён таксама сказаў, што царкоўнае кіраўніцтва пакуль не атрымала адказу ад Мінгарвыканкаму на просьбу пастара Вячаслава Ганчарэнкі пра сустрэчу з кіраўніком гарадской адміністрацыі Мікалаем Ладуцькам.

Менавіта рашэннем Мінгарвыканкаму ад 2005 года царква “Новае жыццё” была пазбаўленая зямельнага надзелу і будынку. Больш за трыццаць судоў у гэтай справе царква прайграла. Днямі Вышэйшы гаспадарчы суд запатрабаваў ад царквы “Новае жыцьцё” вызваліць памяшканне да 5 снежня 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі