Уладзімір Раманаў уклаў у "Партызан" 7,5 млн долараў

У інтэрв'ю РІА "Новости" Раманаў паведаміў, што ўклаў у мінскіх футбалістаў 20 мільёнаў літаў, гэта прыкладна 7 з паловай мільёнаў долараў.

Нагадаем, што сёння на паседжанні выканкаму Беларускай федэрацыі футболу канчаткова было вырашана зняць "Партызан" з удзелу ў чэмпіянаце Беларусі. Клуб так і не знайшоў грошай. Калі гендырэктар "Партызана" Людас Румбуціс папрасіў яшчэ два тыдні на пошук спонсараў за мяжой, уладальнік клуба "Дынама" Юрый Чыж заявіў: "Дзе вы знойдзеце ідыётаў за мяжой фінансаваць штосьці ў Беларусі?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі