У жыхара Полацка канфіскавалі больш за тысячу таблетак экстазі

Выйсці на канал пастаўкі псіхатропнага рэчыва з Літвы на тэрыторыю вобласці дапамагла аператыўная інфармацыя. Міліцыя затрымала ў Полацкім раёне аўтамабіль BMW, за рулём якога знаходзіўся малады чалавек. Разам з ім ехалі яшчэ двое пасажыраў, адзін з іх паспрабаваў уцячы. Але яго схапілі і пры вобшуку знайшлі поліэтыленавы скрутак з 1027 таблетакамі псіхатропнага рэчыва, паведамляе ximik.info.

Кошт наркотыкаў складае прыкладна 20 тысяч долараў. Наркадылеру пагражае да 5 год турмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі