У затрыманага ў Брэсце Змітра Шурхая забралі 5 тысяч улётак

Нагадаем, актывіста аргкамітэта БХД затрымалі 13 верасня каля аўтавакзала ў Брэсце. Як распавёў сам Шурхай агенцтву БелаПАН, яго спыніў міліцыянт, праверыў дакументы і папрасіў паказаць змесціва пакета. Пры гэтым побач з міліцыянтам быў чалавек у цывільным, які сышоў пасля затрымання Шурхая.

Актывіста даставілі ў Ленінскі РАУС Брэста. У яго забралі 5 тысяч улётак пра байкот выбараў. Пратакол на Шурхая не складалі. Міліцыянты паведамілі, што ўлёткі адправяць на экспертызу, бо падазраюць у іх заклік да звяржэння ўлады.

Фота — dzedzich.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі