У вядучага вытворцы абутку заблакаваныя рахункі

Як паведамляе партал tut.by, інфармацыю пра заблакаваныя разліковыя рахункі віцебскага "Белвеста" пацвярджаюць некалькі крыніцаў. Нібыта, падаткавікі за розныя парушэнні збіраюцца спагнаць з прадпрыемства больш за 8 мільярдаў рублёў.

На абутковым прадпрыемстве лічаць, што "сваімі дзеяннямі Віцебская падатковая інспекцыя парушыла грамадскія інтарэсы" — з-за заблакаваных рахункаў немагчыма выплаціць заробак больш чым 2 тысячам чалавек. Да таго ж сітуацыя паўплывае на своечасовае выкананне абавязацельстваў перад пастаўшчыкамі, банкамі, немагчыма закупляць сыравіну і абсталяванне для вытворчасці абутку.

У канцэрне "Беллегпрам", нібыта, не маюць ніякай інфармацыі. У Камітэце дзяржкантролю па Віцебскай вобласці кажуць, што праверка "Белвеста" працягваецца.

Нагадаем, месяц таму Аляксандр Лукашэнка заявіў, што абутковая галіна Беларусі паразытуе на золатавалютных рэзервах дзяржавы.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі