У Віцебску прайшоў пікет у падтрымку Сяргея Каваленкі

Каля будынку драматычнага тэатру Алена трымала плакат "Свабоду Сяргею Каваленку!", сямігадовы Валянцін трымаў бацькаў партрэт з надпісам "Мой бацька памірае за сцяг. Чаму так?", а іншыя ўдзельнікі раздавалі ўлёткі. У іх была інфармацыя пра палітвязня, які цяпер знаходзіцца ў шпіталі пры калоніі "Віцьба-3" у цяжкім стане пасля працяглай галадоўкі. 

Праз некалькі хвілін пасля пачатку акцыі з'явілася патрульная міліцэйская машына, і ўдзельнікі разышліся, паведамляе Радыё Свабода.

Нагадаем, актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка ў лютым быў асуджаны Першамайскім судом Віцебска на 2 гады і месяц калоніі за парушэнне рэжыму адбыцця хатняй "хіміі" (яе яму прысудзілі за вывешаны на галоўнай ёлцы абласнога цэнтра бела-чырвона-белы сцяг).

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі