У Варшаве пройдзе беларуская літаратурная вечарына

На вечарыне (яна адбудзецца па адрасе: вуліца Wiejska 13/3) запланаваная прэзентацыя зборніка вершаў “Свядомаграфія” Ірыны Хадарэнка і прадстаўленне новых перакладаў паэзіі Цыпрыяна Норвіда ў перакладзе Паўла Надольскага.

Адзначым, што Ірына Хадарэнка — пісьменніца, перакладчыца, публіцыст і навукоўца, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра. Паэт і перакладчык Павел Надольскі апроч літаратуры займаецца музыкай, выкладаннем польскай мовы і мастацкімі перакладамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі