У Варшаве адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы (фота)

Арганізатарам мерапрыемства выступіла арганізацыя "Беларуская Нацыянальная Памяць". Некалькі дзясяткаў беларусаў спачатку сабраліся каля помніка Шарлю дэ Голю, а пасля рушылі шэсцем да памятнай дошкі ў гонар беларускага вайсковага дзеяча Станіслава Булак-Балаховіча.

Каля шыльды былі запаленыя знічы і прачытана малітва. Пасля прамовы старшыні БНП Анатоля Міхнаўца, удзельнікі акцыі ўшанавалі хвілінай маўчання памяць змагароў за Беларусь.

Нагадаем, што бітва пад Оршай адбылася 8 верасня 1514 года паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. 30-тысячнае войска ВКЛ пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага літаральна разграміла маскоўскія палкі, агульная колькасць якіх перавышала 80 тысяч чалавек. Пад Оршай гетман Астрожскі ўпершыню ў вайсковай гісторыі выкарыстаў артылерыйскі залп з засады. Гэта і адыграла рашаючую ролю ў ходзе бітвы. У тагачаснай Еўропе Аршанская бітва стала адной з найбуйнейшых, а для беларускай вайсковай гісторыі увогуле самай значнай перамогай.

Шэсце на 8 верасня з ініцыятывы "Беларускай Нацыянальнай Памяці" адбываецца у Варшаве з 2006 году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі