У сталіцы затрымалі тэлефоннага аферыста

Каля гандлёвых цэнтраў ён прапаноўваў "асобам асацыяльных паводзінаў" невялікую падпрацоўку. А менавіта: афармленне на іх крэдыта на мабільны тэлефон альбо планшэт коштам у 4-5 мільёнаў рублёў. Малады чалавек абяцаў, што сам будзе яго выплочваць, а за паслугу плаціў па 400 тысяч рублёў.

Як паведамляе БелаПАН, тры мабільных тэлефоны і адзін планшэт аферыст прадаў на рынку, а па рахунках плаціць і не збіраўся. У выніку, яго справай зацікавіліся праваахоўнікі. Мінчука затрымалі, ужо вядомыя трое пацярпелых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі