У панядзелак чакаецца снег і месцамі мяцеліца

Мяцеліцу чакаюць у паўднёва-ўсходніх раёнах. На паўночным усходзе ўначы і раніцай магчымы слабы туман. У асобных раёнах прагназуецца галалёдзіца, у тым ліку на дарогах. Вецер пераменных напрамкаў, умеркаваны, удзень па паўднёвым усходзе парывісты

Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 1-6 градусаў, па паўночным усходзе будзе да 8 градусаў марозу. Удзень чакаецца ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

Сіноптыкі папярэджваюць, што 3, 4 і 5 снежня месцамі на дарогах краіны будзе галалёдзіца, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі