У Мінску пакажуць ілюстрацыі да твораў Максіма Багдановіча

Аб гэтым паведамілі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Выставу складуць графічныя творы Аляксандра Пашкевіча, Антаніны Лапіцкай і Генадзя Грака, створаныя ў 70-80-я гады мінулага стагоддзя. У гэты час у беларускай кніжнай графіцы актыўна пашыраўся пералік выкарыстоўваных аўтарамі сродкаў, ствараліся складаныя віды графікі. Некаторыя новаўвядзенні 70-ых акурат увойдуць у экспазіцыю ў Музеі Багдановіча. Пабачыць там выставу можна будзе да 25 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі