У Мінску бабуля скрала тэлефон у школьніцы

Бабуля адвяла ўнучку ў танцавальны гурток і вырашыла пачакаць у гардэробе. Праз нейкі час у адной з шафак зазваніў тэлефон. Бабуля дастала яго з заплечніка і вырашыла яго скрасці. Яна паклала тэлефон у кішэню і засталася чакаць унучку.
Неўзабаве ў гардэроб прыбеглі дзеці. Адна з дзяўчынак шукала свой тэлефон. Сяброўкі ёй дапамагалі і нават бабуля-зладзейка прапанавала сваю дапамогу. Праўда, знайсці мабільнік так і не ўдалося, адзначае сайт мінскай міліцыі.
Дома зламысніца выкінула чужую сім-картку і ўставіла на яе месца сваю. Пасля гэтага жанчына выключыла тэлефон і не карысталася ім некалькі месяцаў. Але калі яна ўключыла мабільнік, ёй патэлефанавалі міліцыянты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі