У Магілёве не дазволілі мітынг пратэсту

Магілёўскі гарвыканкам не даў дазвол мясцовым апазіцыянерам правесці 9 чэрвеня мітынг пратэсту супраць росту цэнаў, інфляцыі, зніжэння жыццёвага ўзроўню працоўных, паведамляе Радыё Свабода.

Адмова, паводле аднаго з заяўнікаў, кіраўніка абласной арганізацыі Аб’яднаннай грамадзянскай партыі Уладзіміра Шанцава, аргументаваная тым, што не заключаныя дамовы са службамі, якія павінны забяспечваць парадак на мітынгу — міліцыяй, медыкамі і камунальнікамі.

"Мы ж не можам заключаць дамовы без дакументу, які пацвярджае, што мітынг дазволены. У заяўцы мы так і ўказалі, што адразу пасля дазволу мы ідзём і ўсе дамовы заключаем", - сказаў Шанцаў

Усе заяўнікі мітынгу прадстаўляюць апазыцыйныя арганізацыі, якія ўваходзяць у рэгіянальную кааліцыю дэмакратычных сіл.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі