У Магілёве ласяня ўрэзалася ў аўтобус (ВІДЭА)

Як паведамляюць відавочцы, ласяня бегла праз вуліцу і з усяго разбегу ўрэзалася ў аўтобус. Ласяна зрабіла некалькі спробаў падняцца, але не змагло. Людзі памкнулся яму дапамагчы, але жывёла змагла ўрэшце самастойна падняцца і ўцячы.

На відэасэрвісе YouTube з'явіўся запіс самога моманту здарэння. Запіс зроблены з салона аўтамабіля, паведамляе auto.onliner.by.

Нагадаем, што некалькі гадоў таму ў мінскім мікрараёне Малінаўка лось урэзаўся ў таксоўку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі