У Гродзенскі медуніверсітэт паступіла 15-гадовая дзяўчына

Людміла Калацей пайшла ў школу ў 4 гады. Яна на той момант ужо ўмела чытаць, пісаць і лічыць. Цяжкасцяў з вучобай дзяўчынка не мела, апавядае БелаПАН. Люда скончыла гімназію з залатым медалём і ў ейным атэстаце толькі адна дзявятка.

Сярод абітурыентаў Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта па колькасці набраных балаў яна была адной з рэкардсменак. На цэнтралізаваным тэставанні па рускай мове яна набрала максімальную колькасць балаў — 100, па біялогіі і хіміі — 92 і 88 адпаведна.

Людміла Калацей будзе вучыцца на лячэбным факультэце. З будучай прафесіяй дзяўчына вызначылася яшчэ летась. Дарэчы, выбар быў не выпадковым — яе тата таксама лекар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі