У Гомелі сарвалі прэзентацыю, на якую запрасілі ідэолагаў

Яна была запланаваная на 19 траўня, але раптоўна ў гасцініцы пачаўся рамонт.

Дакументальны фільм, прысвечаны сталінскім рэпрэсіям на Гомельшчыне, здымаўся грамадскімі актывістамі на працягу 2011-2012 гадоў. Паводле слоў аўтара ідэі фільма Канстанціна Жукоўскага, на прэм'еру былі запрошаныя супрацоўнікі КДБ, ідэалагічныя работнікі і сябры БРСМ.

"Нам было цікава правесці шырокую грамадскую дыскусію на тэму ролі Сталіна ў гісторыі з зацікаўленымі людзьмі. Відаць, у прадстаўнікоў улады і сілавых структураў няма аргументаў супраць таго, што паказана ў нашым фільме", — цытуе словы Жукоўскага БелаПАН.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі