У Чэхіі 24 чалавекі загінулі ад няякаснага алкаголю

Некалькі дзясяткаў чалавек застаюцца ў лякарнях, некаторыя з іх аслеплі, перадае БЕЛТА са спасылкай на інфармагенцтвы.

Цяперашні выпадак атручэння алкаголем стаў найбуйнейшым у Чэхіі за апошнія 30 гадоў. Урад краіны стварыў спецыяльную камісію для расследавання прычын трагедыі. Першыя паведамленні пра атручэнні з’явіліся 6 верасня, калі сканала 71-гадовая жанчына. Выпадкі смерцяў ад няякаснага алкаголю зафіксаваныя таксама ў Польшчы і Славакіі.

Праведзеная экспертыза паказала, што людзі спажывалі танную гарэлку і ром, у якіх апынуўся метанол.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі