У Брэсце пабіліся раварысты і пешаходы (фота)

Умоўна падзяліўшыся на "раварыстаў" і "мінакоў", маладыя людзі стваралі "канфліктныя сітуацыі" між сабою. Пра мэту акцыі Еўрарадыё распавёў яе ўдзельнік і каардынатар кампаніі "За Вела-Брэст!" Уладзімір Красько.

Красько: "Мы хацелі паказаць, што раварыстам і пешаходам не месца разам на тратуары. Гэтыя месцы павінны быць падзеленыя. "Сутыкненні", якія мы спрабавалі імітаваць, добра паказваюць, што пакуль умоваў для нармальнага перасоўвання па горадзе на ровары няма. Мы будзем надалей прыцягваць увагу грамадства і камунальных службаў да гэтай праблемы".

Нагадаем, што кампанія "За Вела-Брэст" распачала сваю дзейнасць мінулай восенню. Яе мэта — стварыць спрыяльныя ўмовы для роварнага руху ў Брэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі