У Беларусі прышчапілі ад шаленства дзікіх жывёл

З самалётаў па плошчы каля 39 тысяч квадратных метраў раскідалі 925 тысяч адмысловых блістэр-прыманак. На прышчапленне ліс, ваўкоў і янотападобных сабак патрацілі каля 2,2 мільярда рублёў, паведамляе БЕЛТА. Раней гэтыя прыманкі з прэпаратам раскідваліся ўручную, што было менш эфектыўна.

У наступным годзе чакаецца, што частку сумы на вакцынацыю, патрачаную сёлета, кампенсуе Еўрасаюз. Гэта будзе не болей за 1 мільён 100 тысяч еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі