У Беларусь прыедзе нашчадак Напалеона

Святкаванне пройдзе 24 лістапада ў Барысаўскім раёне, інфармуе БелаПАН. У ім прымуць удзел прадстаўнікі амбасадаў Францыі — як у Беларусі, так і ва Украіне. Акрамя таго, будуць чальцы гістарычных клубаў Францыі, прадстаўнікі розных асацыяцый, якія займаюцца даследаваннямі эпохі Напалеона.

У юбілейнай праграме — імша ў памяць пра загінулых у вайне 1812 года, наведванне месцаў пахавання ў вёсцы Студзёнка і ўскладанне вянкоў да мемарыяльных помнікаў і пахаванняў. Таксама запланаваны міжнародны мітынг-рэквіем на Брылеўскім поле. Пасля яго адбудуцца паказальныя выступы з удзелам ваенна-гістарычных клубаў і уніфармісцкіх грамадскіх аб'яднанняў.

Фота — geleos.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі