Цэнтральны ўнівермаг Магілёва выставілі на аўкцыён

Сярод іх значацца ўнівермаг “Цэнтральны”, камбінат школьнага харчавання, а таксама крама “Будаўнік”. Мясцовая ўлада выставіла патэнцыйным пакупнікам умовы. Новы гаспадар не мае права па сваім уласным жаданні звольніць працоўны калектыў альбо знізіць заробак работнікам. Таксама абавязковай умовай з’яўляецца захаванне гандлёвай сеткі прадпрыемстваў і іх спецыялізацыі, калі толькі гэтыя змены не дазволіць гарвыканкам. Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Ігар Журун паведаміў “Магілёўскай праўдзе”, што прыватызацыя гандлёвых прадпрыемстваў ідзе ўжо не першы год. Дзяржаўных прадпрыемстваў у Магілёве фактычна не засталося. У камунальнай уласнасці, як правіла, знаходзіцца ад 10-25% акцый такіх прадпрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі