Тэрарысту Брэйвіку вярнулі ноўтбук

Тэрарыст, які забіў 77 чалавек, скардзіўся на тое, што вымушаны піць халодную каву і што кайданкі занадта жорсткія. Калі яму забаранілі карыстацца ноўтбукам, ад гумовых асадак у яго балелі запясці.

Паводле Б'ерке, выкарыстанне ноўтбука будзе кантраляваць кіраўніцтва турмы — гаворка пра вольны доступ, як гэта было раней, не ідзе. Б'ерке дадала, што такое ж правіла распаўсюджваецца і на заняткі ў спартзалі — Брэйвік зможа трэніравацца, толькі папярэдне атрымаўшы дазвол, перадае ІТАР-ТАСС.

Брэйвік таксама паскардзіўся на тое, што яму не дазволілі мець звільгатняльнік паветра ў камеры без вокнаў. “Я вельмі сумняюся, што дзесьці ў Нарвегіі ёсць месцы зняволення, умовы ўтрымання ў якіх яшчэ горшыя”, — напісаў Брэйвік у лісце на 27 старонках.

Акрамя таго, зняволены паскардзіўся на тое, што яму на сняданак падаюць замала масла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі