Сяргей Рыжоў назбіраў чатыры тысячы рублёў міласціны

Першапачаткова былы віцебскі прадпрымальнік планаваў збіраць міласціну ля Свята-Успенскага сабора Віцебска. Аднак адтуль яго прагналі невядомыя людзі, якія прадставіліся былымі крымінальнікамі. Не быў у захапленні ад ідэі Рыжова і мясцовы святар. Яму не спадабаўся надпіс на скрынцы Рыжова, які заклікаў ахвяраваць на дапамогу ахвярам палітычных рэпрэсій. Грошы прыйшлося збіраць у ваколіцах царквы.

Спадар Рыжоў лічыць акцыю ўдалай, нават нягледзячы на невялікую колькасць сабраных грошай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі