Супрацоўніца Мазырскага НПЗ падала ў суд на Віктара Івашкевіча
Яна патрабуе кампенсацыю маральных стратаў у памеры 500 тысяч рублёў.
Марына Цыбліенка ў сваім пазове падкрэслівае, што заклік палітыка ўвесці санкцыі супраць беларускіх прадпрыемстваў адаб'ецца на дабрабыце працоўных. З-за пазову Цыбліенкі Віктару Івашкевічу забаронены выезд за мяжу, інфармуе тэлеканал "Беларусь-1".
Нагадаем, што ў сакавіку прафсаюзная арганізацыя наваполацкага "Нафтана" аб'явіла пра гатоўнасць падаць у суд на шэраг апазіцыйных палітыкаў, у тым ліку і Івашкевіча, з-за іх заклікаў да ўвядзення санкцый. Тады ж прыгразілі судом і члены афіцыйнага прафсаюза Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Сам Віктар Івашкевіч заявіў, што ў матэрыяльных стратах працоўных будуць вінаватыя не санкцыі ЕС, а палітыка ўладаў Беларусі.
Фота — bymedia.net