Суд адмаўляецца вызваляць Цімашэнку з-пад варты (фота)

Пячэрскі раённы суд Кіева чарговы раз адмовіў адвакатам экс-прэм'ер-міністра Юліі Цімашэнкі, якія прасілі замяніць ёй арышт на іншую меру стрымання. 


Як паведамляе УНІАН, суддзя Радзівон Кірэеў, таксама адхіліў хадайніцтва шэрагу праваабаронцаў, Нацыянальнага саюзу пісьменнікаў Украіны пра ўзяцце Цімашэнкі на парукі.


Нагадаем, што экс-прэм'ер з 5 жніўня знаходзіцца ў Лук'янаўскім СІЗА Кіева. Партыя "Бацькаўшчына" і шэраг апазіцыйных палітычных сіл пачалі бестэрміновую акцыю пратэсту супраць арышту Юліі Цімашэнкі.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі