Справу міліцыянта, які не адкатаў пальчыкі "тэрарыста", перадалі ў суд

Міліцыянта вінавацяць у службовай халатнасці. Яго справа непасрэдна звязаная са справай "мінскіх тэрарыстаў", адзначае АФН.
Падчас папярэдняга расследавання выявілася, што 20 студзеня 2009 года ў гарадскім ваенкамаце міліцэйскі эксперт не правёў дактыласкапію прызыўніка. Ён паверыў на слова юнаку і напісаў даведку, што той раней прайшоў дактыласкапію. Маладога чалавека не праверылі на датычнасць да выбуху ў Мінску 4 ліпеня 2008 года. Гэта, заяўляюць афіцыйныя асобы, дазволіла яму потым зладзіць выбух на станцыі метро ў красавіку 2011 года.
Нагадаем, што крымінальную справу пра выбух у мінскім метро будзе разглядаць Вярхоўны суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі