Сітуацыя на беларуска-літоўскай мяжы нармалізавалася

Паводле звестак Дзяржпагранкамітэта, увечары ў сераду ў найбольш праблематычным апошнім часам пункце пропуску "Каменны Лог" на выезд з краіны знаходзіліся каля 320 грузавікоў, а не 600 ці 700, як гэта было ў апошнія дні.

Нармалізацыі становішча на мяжы садзейнічала, у прыватнасці, пераразмеркаванне транзітных патокаў з дапамогай СМІ, своечасовае інфармаванне аб становішчы на мяжы, што дало магчымасць літоўскаму боку аднавіць неабходныя параметры прапускной здольнасці.

Нагадаем, праблемы з перасячэннем беларуска-літоўскай мяжы ў аўтаперавозчыкаў узніклі 5 снежня пасля таго як у "Мядзінінкаі" (літоўская частка пагранпераходу ў напрамку "Каменнага Лога") па падазрэнні ў атрыманні хабару былі затрыманыя 29 мытнікаў гэтага пункта пропуску.

Міністэрства замежных спраў Беларусі 11 снежня накіравала амбасадзе Літвы ноту ў сувязі з павелічэннем чэргаў грузавога транспарту на мяжы дзвюх дзяржаў. У ёй была выказана занепакоенасць беларускага боку "ў сувязі з адносным пагаршэннем становішча на мяжы і павелічэннем чаргі грузавога транспарту на выездзе з Беларусі".

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі