Сёння спаўняецца 17 гадоў з часу змены дзяржаўнай сімволікі (фота+відэа)

Замест іх была прынятая сімволіка, якая нагадвае герб і сцяг савецкай Беларусі. Згодна з вынікамі гэтага плебісцыту, за прапанаваны Аляксандрам Лукашэнкам герб і сцяг прагаласавала 75,1% удзельнікаў рэферэндуму.

Таксама тады перастала быць адзінай дзяржаўнай беларуская мова.

"Наша ніва" нагадвае, што 16 траўня, калі вынікі рэферэндуму яшчэ не набылі законную сілу, прэзідэнцкі "завхоз" Іван Ціцянкоў дэманстратыўна разарваў дзяржаўны бела-чырвона-белы сцяг, узняўшы замест яго над рэзідэнцыяй прэзідэнта чырвона-зялёны. Урывак таго архіўнага відэа захаваўся ў фільме Юрыя Хашчавацкага "Звычайны прэзідэнт".

Аляксандр Лукашэнка пад бел-чырвона-белым сцягам і "Пагоняй". Не пазней за сярэдзіну 1995 года.


Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі