Кастусёў: Пакуль ніхто, акрамя Янукевіча, не хоча быць старшынём партыі

110825 KastusiouS.mp3

Рыгор Кастусёў: Мы прызначалі прэзентацыю менавіта на 25 жніўня, таму што гэта вельмі знакавая дата ў гісторыі Беларусі. Прэзентацыя ўдалася. Разам з ёй адбылася прэзентацыя мастакоў суполкі "Пагоня". А пасля выступіў бард Зміцер Вайцюшкевіч. Усе запрошаныя былі задаволеныя... Мы мяркуем, што нам удасца наладзіць працу офіса ў тым жа рэжыме, як было на Варвашэні або на Машэрава, 8.

Еўрарадыё: Колькі чалавек прысутнічала на прэзентацыі?

Рыгор Кастусёў: Напачатку мы вялі такі неафіцыйны падлік — было чалавек семдзесят. А потым можа і пад сто. Хтосьці прыходзіў, хтосьці сыходзіў, але людзей было шмат. 

Еўрарадыё: На траіх партыйцаў заведзеная крымінальная справа...

Рыгор Кастусёў: Адназначна, што гэты выпадак мае палітычную матывацыю. Мы хвалюемся, што гэта зроблена для таго, каб у Партыі БНФ і грамадскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” узніклі праблемы і з гэтым офісам.

Еўрарадыё: Ці чакаецца, што на партыйным з'ездзе ў верасні будзе альтэрнатыва цяперашняму кіраўніку?

Рыгор Кастусёў: Пакуль што ніхто акрамя Янукевіча жадання вылучацца на старшыню партыі не агучыў. Ёсць верагоднасць, што хтосьці захоча вылучыцца, ды і на самім з’ездзе могуць узнікнуць прапановы. Так што нельга адназначна казаць, што Янукевіч — адзіная кандыдатура. Усё можа быць... Мы хочам унесці змену ў статут, што адзін чалавек не можа займаць пасаду старшыні больш двух кадэнцый.

Еўрарадыё: А вы сам не збіраецеся вылучацца на старшыню партыі?

Рыгор Кастусёў: Я сам не планую. Калі хтосьці будзе вылучаць, буду думаць. Але вялікага жадання ў мяне няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі