Расіянін спрабаваў правезці ў Беларусь незадэклараваныя спецсродкі

Пад сядзеннем кіроўцы аўтамабіля “Хонда” знайшлі схаваны тавар — два аэразольныя балончыкі “Рэзеда”, гумавую палку і электрашокер “Канвой”. Кошт адабраных спецсродкаў склаў болей за 3 мільёны рублёў, інфармуе БелаПАН.

Гэта не першы выпадак, калі расіян затрымліваюць на мяжы з такім багажом. З пачатку года гомельскія памежнікі сумесна з мытнікамі выявілі і затрымалі болей за 20 адзінак траўматычнай і пнеўматычнай зброі. Парушальнікі тлумачаць гэта наступным чынам: нібыта яны выкарыстоўваюць такія сродкі ў якасці самаабароны і забываюцца ўнесці іх у дэкларацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі