Продаж аўтамабіляў у Еўропе знізіўся да рэкорднага мінімуму

Гэты вынік стаў рэкордна горшым з 1990 года, калі Асацыяцыя еўрапейскіх аўтавытворцаў пачала весці назіранне.

Сярод буйных рынкаў краін Еўрапейскага Саюза рост прадэманстравала толькі Вялікабрытанія. Жыхары гэтай краіны за справаздачны перыяд набылі 143 тысячы 643 новых машыны. Гэта на 11,5% больш у параўнанні з леташнім паказчыкам. У топ-5 ЕС па колькасці прададзеных у студзені аўтамабіляў увайшлі Нямеччына — больш за 192 тысячы (мінус 8,6%),Францыя — амаль 125 тысяч (-15,1%), Італія  — больш за 113 тысяч (-17,6%) і Бельгія — больш за 50 тысяч (+13,3%).

Найбольшае падзенне попыту на новыя машыны зафіксавана ў Грэцыі — мінус 34,5%. А вось Эстонія стала самым хуткарослым рынкам — плюс 28,4%.

Па выніках мінулага года еўрапейскі рынак новых аўтамабіляў усталяваў яшчэ адзін антырэкорд. За дванаццаць месяцаў ён упаў да 11 мільёнаў 772 тысяч 415 прададзеных машын, што стала горшым вынікам за апошнія 17 гадоў.

Фота — delfi.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі