Польскія прафсаюзы пратэстуюць супраць пенсійнай рэформы (Фота)

Прычына іх незадаволенасці — пенсійная рэформа, якую прапануе польскі ўрад. Згодна з ёй, з 2013 года пенсійны ўзрост кожныя чатыры месяцы мусіць павышацца на 1 месяц. Такім чынам, кожны год ён павялічваўся б на тры месяцы.

Актывісты польскіх прафсаюзаў патрабуюць ад урада вынесці пенсійнае пытанне на ўсеагульны  рэферэндум. Яны заяўляюць, што не пакінуць пляцоўку перад будынкам Сейма, пакуль парламентарыі не прагаласуюць па гэтым пытанні. 

Пра намер далучыцца да акцый пратэсту заяўляюць некаторыя апазіцыйныя партыі і рухі, паведамляе tvn24.pl.

Фота: Алесь Яшчанка

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі