Пасля 5-га тура ў чэмпіянаце Беларусі лідыруюць "Шахцёр", "Дынама" і БАТЭ

Салігорскі "Шахцёр" у Бабруйску ўпэўнена перамог "Белшыну" — 4:0, барысаўскі БАТЭ дома выйграў у гродзенскага "Нёмана" — 2:0, мінскае "Дынама" — у гасцях у "Брэста" — 2:1, "Тарпеда-БелАЗ" з такім жа лікам на чужым полі абыграў "Мінск", а "Славія-Мазыр" — "Нафтан".

Лідыруе "Шахцёр" з 12 ачкамі, у мінскага "Дынама" — 11, у БАТЭ — 9 (і гульня ў запасе).

Матчы наступнага, 6-га тура, пройдуць 21 красавіка. У гэты дзень "Дынама" гуляе з БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі