Назіральнікі АБСЕ сустрэліся з прадстаўнікамі апазіцыі

На сустрэчы з беларускага боку прысутнічаў лідар АГП Анатоль Лябедзька, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, інфармуе new.ucpb.org

Нагадаем, што Партыя БНФ і АГП на сваіх партыйных з’ездах прынялі рашэнне зняць сваіх кандыдатаў з парламенцкіх выбараў. БХД ад пачатку не ўдзельнічала ў парламенцкай кампаніі і выступала за байкот выбараў.

На сустрэчы прысутнічала каля 50 назіральнікаў ПА АБСЕ і БДІПЧ АБСЕ. Кожны прадстаўнік беларускага боку мог цягам 10 хвілінаў выкласці сваё бачанне сітуацыі, а таксама даказаць на пытанні назіральнікаў.

Анатоль Лябедзька ў прыватнасці заявіў, што выбарчая сістэма ў Беларусі цалкам дэградавала і адзіным выйсцем з гэтага тупіка могуць быць “справядлівыя выбары без Лукашэнкі”. Віталь Рымашэўскі сказаў, што “самыя небяспечныя для рэжыму людзі” не маюць магчымасці ўдзельнічаць у выбарах, бо знаходзяцца ў турме, у эміграцыі, або пад адміністратыўным арыштам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі