Навуковец: уначы звышмагутнай магнітнай буры не будзе

Гэтыя панічныя інфармацыі не маюць пад сабой ніякіх падставаў — геамагнітная сітуацыя цяпер і ў бліжэйшыя дні застаецца спакойнай, паведаміў РІА "Новости" супрацоўнік лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута імя Лебедзева Сяргей Багачоў.

Ён пацвердзіў, што выкіды плазмы сапраўды былі, аднак на Зямлю яны не паўплываюць, бо пайшлі ў іншым накірунку. Сваю пазіцыю Багачоў абгрунтоўвае тым, што ужо прайшлі некалькі дзён, а ніякага ўплыву гіганцкіх выбухаў не адчуваецца.

Навуковец адзначыў, што апошнім часам даследчыкаў турбуе хутчэй анамальны спакой Сонца. Яно падышло да каляндарнага піка актыўнасці, аднак колькасць успышак, каранальных выкідаў і іншых праяваў актыўнасці ў некалькі разоў не дацягвае да звычайнага ўзроўню. Такіх нізкіх сонечных максімумаў на Сонцы не назіралася ўжо каля 200 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі