Насельніцы гомельскай папраўчай калоніі рыхтуюцца да 8 сакавіка

Як распавяла БелаПАН начальнік калоніі Святлана Паходава, ахвочых выступіць на сцэне заўсёды хапае і сярод дарослых вязняў, і сярод падлеткаў. На свабодзе ў шмат каго не было магчымасці выявіць свае творчыя якасці, а тут яны з энтузіязмам спяваюць і таньчаць.

Апроч гэтага, у калоніі ёсць студыя і асуджаным даюць магчымасць падрыхтаваць відэазвароты да сваіх маці, сясцёр і дзяцей. У краму калоніі завозяць DVD, жанчыны набываюць іх за ўласныя грошы, запісваюць віншаванні і дасылаюць сваякам. Ахвочых скарыстаць такую магчымасць гэтулькі шмат, што даводзіцца нават абмяжоўваць відэазапіс па часе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі