Надзея Ермакова: Усе пазыкі мы зможам вярнуць. 18,9 млрд долараў?

Ермакова адзначыла, што "нават з улікам неабходнасці вяртання доўгу", Нацбанк спадзяецца, што золатавалютныя рэзервы сёлета застануцца на ўзроўні 1 студзеня 2012 года, альбо нават крыху будуць павялічаныя. Паводле яе словаў, ніякіх пратэрміновак па сплачванні дзяржаўнага доўгу няма, паспяхова выконваюць свае абавязацельствы банкі і прадпрыемствы, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, што ў сакавіку Нацбанк апублікаваў ашаламляльныя лічбы забавязанняў Беларусі: сёлета трэба выплаціць 18,9 мільярда долараў доўгу! Гэта складае 34,6% ад ВУП краіны. З іх дзяржава сплаціць 1,78 мільярда, астатняе — прадпрыемствы і банкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі