На сёння прызначаныя перамовы паміж беларускімі і расійскімі авіятарамі

Вядома, што расійскую дэлегацыю ачоляць намеснік міністра транспарту Валерый Акулаў і кіраўнік Расавіяцыі Аляксандр Нерадзько, інфармуе РІА "Новости".

Нагадаем, канфлікт узнік напрыканцы сакавіка. Праз спрэчкі паміж авіяцыйнымі ўладамі Беларусі і Расіі аб колькасці штодзённых рэйсаў, якія будуць выконваць беларускія і расійскія авіякампаніі, 26 сакавіка на чатыры гадзіны ўсе палёты паміж Мінскам і Масквой былі спыненыя. У выніку, была дасягнутая дамоўленасць пра часовы дазвол палётаў да 29 сакавіка, калі ў Маскве мусілі прайсці перамовы. Пасля іх расійскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, што "авіяцыйныя ўлады Беларусі і Расіі ўзгаднілі палёты да 10 траўня" і, нібыта, засталося яшчэ дапрацаваць пагадненне. Намеснік гендырэктара нацыянальнай авіякампаніі "Белавія" Ігар Чаргінец пасля гэтага заявіў, што гаварыць пра пацверджанне праграмы авіяпалётаў перадчасна і трэба дачакацца падпісання адпаведнага дакумента.

У мінулы чацвер расійскі Мінтранс абвясціў, што з 13 красавіка "Белавіі" забаронена ажыццяўляць авіярэйсы ва ўсе гарады Расіі, акрамя Масквы. Ігар Чаргінец у адказ заявіў, што дзеянні расійскіх авіяўладаў незаконныя і "Белавія" можа падаць у суд на "Росавіяцыю".

Вось як 5 красавіка пракаментаваў Еўрарадыё мінулыя перамовы і перспектыву новых Ігар Чаргінец:

120405Belavia.mp3

“Па выніках кансультацый павінен быў быць падпісаны пратакол. Не было падпісана нічога. Мы настойваем на поўным выкананні існуючай дамовы паміж дзвюмя краінамі. І на сёння нічога ў гэтым сэнсе не змянілася, гэта старая наша пазіцыя: павінен быць парытэт — роўныя і справядлівыя магчымасці для бакоў”.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі