На МКАД сур’ёзная аварыя, ёсць пацярпелыя

На мінскай кальцавой у раёне перакрыжавання з вуліцай Шаранговіча адбылася сур’ёзная аварыя з удзелам мікрааўтобуса “Газель” і легкавіка BMW. Паводле інфармацыі партала auto.onliner.by, “Газель” перамяшчалася з сярэдняга шэрага ў крайні левы і пры гэтым не прапусціла легкавік. Аўтамабілі сутыкнуліся, пасля чаго мікрааўтобус пратараніў агароджу, выехаў за межы праезнай часткі і тройчы перакуліўся. Паводле папярэдняй інфармацыі, пяцёра пасажыраў “Газелі” атрымалі пераломы. Усяго ў мікрааўтобусе было сем чалавек. Гэта супрацоўнікі будаўнічай арганізацыі.

Партал прыводзіць сведчанні ўдзельнікаў здарэння. Па словах кіроўцы “Газелі”, ён вырашыў апярэдзіць легкавік, які ехаў перад ім. У люстэрка задняга віду пабачыў “БМВ”, але “на прыстойнай адлегласці”, таму і наважыўся на апярэджанне. Ён сцвярджае, што хуткасць “БМВ” была высокай.

Кіроўца легкавіка ў сваю чаргу мяркуе, што не парушаў правілы і меў перавагу перад кіроўцам мікрааўтобуса. Хто з іх мае рацыю, стане вядома па выніках экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі