На матч "Штурм"— БАТЭ прадалі ўжо больш за 14 тысяч квіткоў

Як інфармуе goals.by, непрададзенай засталася толькі тысяча квіткоў. Іх кошт складае 22 і 30 еўра.
Хатні стадыён "Штурма" (UPC-Арэна), які раней насіў імя Арнольда Шварцэнэгера, змяшчае 15 400 гледачоў.


Нагадаем, што першы матч плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў, які прайшоў у Мінску 16 жніўня, скончыўся нічыёй — 1:1. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі